Герб Рэспублікі Беларусь

Барысаўскі раённы выканаўчы камітэт

Герб Барысава
23.04.2025 09:36

Намеснікі старшыні

Першы намеснік старшыні Барысаўскага райвыканкама Швайбовіч Мікалай Дзмітрыевіч

Адукацыя вышэйшая, скончыў у 2012 годзе Прыватны інстытут кіравання і прадпрымальніцтва па спецыяльнасці “эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве”, у 2015 годзе Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці “інавацыйны менеджмент”.

З 2007 года працаваў спецыялістам па маркетынгу, у 2011 узначаліў бюро маркетынгу адкрытага акцыянернага таварыства “Здравушка-милк”. З 2012 года працаваў спецыялістам па маркетынгу адкрытага акцыянернага таварыства палімернай тары «ПАЛІМІЗ», у 2013 годзе быў прызначаны намеснікам дырэктара па камерцыйных пытаннях. З 2014 года кіраваў Барысаўскай узбуйненай друкарняй імя 1 Мая.

15 верасня 2022 года назначаны на пасаду першага намесніка старшыні Барысаўскага раённага выканаўчага камітэта.

Курыруе пытанні эканомікі і фінансаў, падаткаў, прамысловасці, транспарту, сувязі, банкаўскага і крэдытнага абслугоўвання, прадпрымальніцтва і інвестыцыйнай палітыкі, страхавой дзейнасці, гандлю, бытавога абслугоўвання насельніцтва, грамадскага харчавання, арганізацыі працы рынкаў, гандлёвых цэнтраў, платных паслуг насельніцтву, знешнеэканамічнай дзейнасці, вынаходкі і рацыяналізацыі, рэкламы, маёмасных адносін (уключаючы кіраванне, распараджэнне, прыватызацыю, ацэнку і вядзенне рэестра маёмасці, якая знаходзіцца ва ўласнасці раёна), прадпрымальніцтва.

Намеснік старшыні Барысаўскага райвыканкама Мандрык Ягор Аляксеевіч

Адукацыя вышэйшая, скончыў у 2011 годзе Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка па спецыяльнасці «Фізіка. Інфарматыка». З 2012 па 2021 год працаваў настаўнікам фізікі дзяржаўнай установы адукацыі “Гімназія № 3 г.Барысава”. З 2021 па 2023 год кіраваў дзяржаўнай установай адукацыі “Мётчанская сярэдняя школа Барысаўскага раёна”.

З сакавіка 2024 года займаў пасаду намесніка начальніка ўпраўлення па адукацыі Барысаўскага раённага выканаўчага камітэта.

21 чэрвеня 2024 года прызначаны на пасаду намесніка старшыні Барысаўскага раённага выканаўчага камітэта.

Курыруе пытанні сацыяльна-культурнай сферы, адукацыі, аховы здароўя, спорту, ідэалагічнай працы, друку, аздараўлення і санаторна-курортнага лячэння насельніцтва, гуманітарнай дзейнасці, маладзёжнай палітыкі, грамадска-палітычнай дзейнасці арганізацый Барысаўскага рэгіёну, аграэкатурызму, дзяржаўнай інфармацыйнай палітыкі, ажыццяўляе узаемадзеянне з Саветамі дэпутатаў усіх узроўняў.

Намеснік старшыні Барысаўскага райвыканкама Бабура Сяргей Леанідавіч

Адукацыю вышэйшую, скончыў у 1994 годзе Мінскае вышэйшае ваеннае інжынернае вучылішча па спецыяльнасці “Радыётэхнічныя сродкі”.

З 1994 па 1997 гады праходзіў службу ва Узброеных Сілах.
З 1998 года займаў пасаду галоўнага інжынера, а ў 2000 годзе ўзначаліў Бярэзінскі плодаагароднінны завод. У 2004 годзе займаў пасаду намесніка дырэктара-начальніка цэха таварыства з абмежаванай адказнасцю «Біямалпрам». У 2005 годзе працаваў інжынерам АД і ТБ дзяржаўнай лесагаспадарчай установы “Бярэзінскі лясгас”. З 2005 года ўзначальваў Бярэзінскі філіял дзяржаўнага прадпрыемства «Мінаблпаліва». З 2009 года займаў пасаду намесніка дырэктара Раённага камунальнага ўнітарнага вытворчага прадпрыемства “Бярэзінская жыллёва-камунальная гаспадарка”. У 2017 годзе назначаны на пасаду намесніка старшыні Бярэзінскага раённага выканаўчага камітэта.

6 лютага 2023 года назначаны на пасаду намесніка старшыні Барысаўскага раённага выканаўчага камітэта.

Курыруе пытанні будаўнічага і дарожнага комплексу, газаэнергазберажэння, жыллёва-камунальнай гаспадаркі, добраўпарадкавання, водазабеспячэння, камунікацый, энергазберажэння.