Герб Рэспублікі Беларусь

Барысаўскі раённы выканаўчы камітэт

Герб Барысава
23.04.2025 09:35

Улада

Старшыня раённага выканаўчага камітэта Карповiч Мікалай Мікалаевіч

Мікалай Мікалаевіч нарадзіўся ў 1979 годзе ў г. Заслаўе Мінскага раёна Мінскай вобласці.

У 2002 годзе скончыў Беларускую дзяржаўную політэхнічную акадэмію, у 2011 годзе – Прыватную ўстанову адукацыі “Мінскі інстытут кіравання”, у 2018-м – Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

Працоўную дзейнасць пачаў у ААТ “ПМК-42” г.Заслаўя Мінскага раёна Мінскай вобласці: працаваў майстрам, прарабам, з 2010 года па 2014 год – дырэктар дзяржаўнага унітарнага прадпрыемства “Мінскае ПМС”, з 2014 года па 2017 год – генеральны дырэктар дзяржаўнай установы па будаўніцтве і эксплуатацыі меліярацыйных і водагаспадарчых сістэм «Аб’яднанне «Мінскмеліявадгас» г.Мінска.

З 18 верасня 2017 г. па 16 мая 2022 г. – старшыня Старадарожскага раённага выканаўчага камітэта.

З 17 мая 2022 г. – старшыня Барысаўскага раённага выканаўчага камітэта.

Ажыццяўляе кіраўніцтва дзейнасцю райвыканкама, кіраўніцтва і каардынацыю дзейнасці першага намесніка старшыні, намеснікаў старшыні і кіраўніка спраў райвыканкама.

Арганізуе ўзаемадзеянне райвыканкама з рэспубліканскімі і мясцовымі органамі заканадаўчай, выканаўчай і судовай улады, раённымі органамі: пракуратурай, Барысаўскім гарадскім аддзелам упраўлення Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь па г.Мінску і Мінскай вобласці, Барысаўскім міжраённым камітэтам дзяржаўнага кантролю.

Курыруе пытанні ўнутраных спраў, абароны, бюджэту і фінансаў, дзяржаўнай бяспекі, асноўныя кірункі развіцця галін народнагаспадарчага комплексу, кадравай палітыкі, мабілізацыйную падрыхтоўку эканомікі раёна.