садзейнічанне аб’яднанню прагрэсіўных сіл грамадства, зацікаўленых у пабудове моцнай і квітнеючай Беларусі, сацыяльна справядлівага грамадства, заснаванага на патрыятычных і духоўна-маральных каштоўнасцях беларускага народа.
Напрамкі дзейнасці:
Дасягненне грамадскай згоды. Сёння перад абліччам новых задач, якія стаяць перад беларускім грамадствам, жыццёва важным з’яўляецца ўмацаванне цэласнасці і адзінства беларускага народа. РГА “Белая Русь” садзейнічае дасягненню грамадскай згоды ў забеспячэнні будучыні Беларусі, яе месца і ролі ў свеце, устанаўленню агульнапрызнаных рамак барацьбы меркаванняў, садзейнічаць фарміраванню актыўнай грамадскай пазіцыі кожнага грамадзяніна краіны.
Удзел у рэалізацыі сацыяльных праектаў. РГА “Белая Русь” ініцыюе распрацоўку і рэалізацыю сацыяльных праектаў, накіраваных на павышэнне якасці жыцця грамадзян, умацаванне здароўя нацыі, падтрымку сям’і, развіццё адукацыі, навукі і культуры.
Падтрымка моладзі. Рашэнне задач, якія стаяць перад сучаснай Беларуссю, патрабуе актыўнага ўдзелу ініцыятыўных, таленавітых, творча думаючых маладых людзей. РГА “Белая Русь” гатова прапанаваць моладзі цікавыя праекты і новыя формы ўдзелу ў вырашэнні актуальных задач развіцця краіны.
Грамадзянскі кантроль. РГА “Белая Русь” імкнецца стаць канструктыўнай грамадскай сілай, якая аказвае пастаяннае садзейнічанне кіраўніцтву краіны па папярэджанні, выяўленні і пераадоленні недахопаў у рабоце органаў дзяржаўнага кіравання
БАРЫСОЎСКАЯ РАЙОННАЯ АРГАНІЗАЦЫЯ (дата стварэння 29 снежня 2007 года)
ГРАМАДСКАЯ ПРЫЁМНАЯ: пр. Рэвалюцыі, 37, к.1 ЗАПІС ПА ТЭЛЕФОНЕ:741906(працоўныя дні з 11:00 да 13:00)