Герб горада Барысава зацверджаны рашэннем Барысаўскага гарадскога Савета дэпутатаў “Аб зацвярджэнні герба горада Барысава» №16 ад 29 студзеня 1999 года
Апісанне герба
У серабрыстым поле дзве ваенныя вежы з варотамі паміж імі, над якімі св. Пётр-апостал на воблаку стаіць і ў правай руцэ трымае ключы.
У адпаведнасці з Палажэннем аб гербе горада Барысава і Барысаўскага раёна, зацверджаным рашэннем Барысаўскага раённага Савета дэпутатаў №178 ад 03.04.2012 г. (вытрымка): п. 2. Выява герба можа размяшчацца:
П. 4. Заказы на выраб масавым тыражом выявы герба горада Барысава і Барысаўскага раёна могуць ажыццяўляць усе арганізацыі, прадпрыемствы і ўстановы раёна, якія атрымалі на гэта дазвол у райвыканкаме.
П. 5. Пры вырабе выявы герба горада Барысава і Барысаўскага раёна або яго тыражаванні неабходна забяспечыць умовы, якія не дапускаюць непачцівыя да яго адносіны.
П. 6. Райвыканкам можа спаганяць збор з прадпрыемстваў усіх формаў уласнасці, арганізацый і грамадскіх аб’яднанняў за выкарыстанне імі выявы герба горада Барысава і Барысаўскага раёна.
Флаг горада Барысава зацверджаны рашэннем Барысаўскага гарадскога Савета дэпутатаў “Аб зацвярджэнні афіцыйнага сцяга горада Барысава» №65 ад 5 студзеня 2001 года
Апісанне сцяга
Афіцыйны сцяг горада Барысава ўяўляе прамавугольнае палотнішча, якое складаецца з трох гарызантальных каляровых палос: верхняй – чырвонага колеру, сярэдняй – сталёвага колеру, ніжняй – зялёнага колеру. Пасярэдзіне паласы стальнога колеру на пярэднім баку сцяга змяшчаецца выява герба горада.
У адпаведнасці з Палажэннем аб сцягу горада Барысава і Барысаўскага раёна, зацверджаным рашэннем Барысаўскага раённага Савета дэпутатаў №178 ад 03.04.2012 г. (вытрымка): п.2. флаг горада Барысава і Барысаўскага раёна усталёўваецца:
Гімн горада Барысава
Словы І музыка Сяргея Мажароўскага
Расцвітае, нібы Ў казцы,
Над спакойнаю ракой
Город славы, город Працы
Дарагі Барысаў мой.
Многа соцен год бачыш ты ўсход
Над сваей ракою, любімы горад мой.
Лixa хай мінe, радасць абаўе
Над ракой Бярэзінай, цябе, Барысаў мой.
Цягам гадзіне Помні вечная
Cвaix дочак i сыноў,
Тых, хто з мужнасцю адвечнай
За цябе на смерць ішoў.
Многа соцен год бачыш ты ўсход
Над сваей ракою, любімы горад мой.
Лixa хай міне, радасць абаўе
Над ракой Бярэзінай, цябе, Барысаў мой.
Дык Квітней у добрай Згодзе,
Старажытны горад мой,
І Каб зноўку Праз стагоддзе
Юбілей адзначыў свой.