Герб Рэспублікі Беларусь

Барысаўскі раённы выканаўчы камітэт

Герб Барысава
05.05.2025 09:11

Прывітанне старшыні райвыканкама

Паважаныя сябры!

Дарагія жыхары і госці горада Барысава!

Больш за дзевяць стагоддзяў стаіць на берагах Бярэзіны горад, заснаваны ў 1102 годзе Полацкім князем Барысам Усяславічам і названы яго імем – Барысаў.

Барысаў сёння – гэта буйны прамысловы і транспартны вузел сталічнага рэгіёну. Тут працуе больш за 40 прадпрыемстваў, у тым ліку адзіныя ў сваім родзе для Беларусі і ключавыя для СНД.

Гэта горад з высокім узроўнем культуры і глыбокімі гістарычнымі традыцыямі. Гэта зямля, дзе шануюць гераічнасць і самаахвярнасць, з годнасцю захоўваюць гістарычную памяць аб мінулым беларускага народа.

Барысаўчане, працягваючы слаўныя традыцыі прадзедаў, сваёй плённай працай уносяць дастойны ўклад у развіццё нашай дзяржавы, упісваюць сваімі справамі новыя старонкі гісторыі, прымнажаюць поспехі і з аптымізмам глядзяць у будучыню.

На тэрыторыі раёна ёсць шмат цікавых месцаў, звязаных з незвычайным мінулым горада, наведаўшы якія госці рэгіёна не застануцца абыякавымі.

Будзем рады бачыць вас у ролі гасцей і дзелавых партнёраў.