Герб Рэспублікі Беларусь

Барысаўскі раённы выканаўчы камітэт

Герб Барысава
12.05.2026 16:06 (обновлено: 24.06.2026 16:16)

«Сімвалы нашай Незалежнасці»

Так называлася інтэрактыўная пляцоўка Барысаўскай цэнтральнай раённай бібліятэкі ім. І.Х. Каладзеева на свяце да Дня Дзяржаўнага флага, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь. Гэтае свята жыхары і госці Барысаўшчыны адзначылі 10 мая, сабраўшыся на тэрыторыі каля Палаца культуры ім. М. Горкага.

Святкаванне пачалося з унясення шаснаццаціметровага палотнішча Дзяржаўнага флага і Дзяржаўнага герба нашай краіны кадэтамі Барысаўскага кадэцкага вучылішча Мінскай вобласці. Права падняць Дзяржаўны флаг Рэспублікі Беларусь было дадзена навучэнцу гімназіі № 1 г. Барысава Сцяпану Лінніку і навучэнцы сярэдняй школы №22 Ксеніі Лютаровіч. Да прысутных потым звярнуўся старшыня Барысаўскага райвыканкама Мікалай Карповіч. Ад імя маладога пакалення Барысаўскага раёна клятву вернасці дзяржаўным сімвалам Рэспублікі Беларусь вымавілі выпускнікі сярэдняй школы №16 г. Барысава імя І. В. Барысюка. Пасля пачаліся святочны канцэрт і праца выставачных пляцовак.

Як і 9 мая, пляцоўка супрацоўнікаў бібліятэкі Каладзеева прыцягвала дарослых і дзяцей разнастайнымі формамі занятасці і карысных забаў.

Так, можна сказаць, дзейнічала цэлая серыя майстар-класаў:

— «Кукла-Кувадка» – па стварэнні лялькі-абярэга ў колеры флага Беларусі і паштоўкі з выявай лялек-абярэгаў;

— «Беларусь – мая краіна» – па вырабе ўпрыгожвання-магніта ў форме контуру Беларусі;

— «Блакітная валошка – сімвал маёй краіны» – па стварэнні магніта-ўпрыгожванні ў выглядзе васілька;

— «Сімвал маёй Беларусі – Буслік» – па вырабе сваімі рукамі бусла, сімвала нашай краіны.

Майстар-класы былі вельмі папулярныя сярод удзельнікаў любога ўзросту. Прыемна адзначыць, што «на агеньчык» нашай пляцоўкі зазірнулі таксама начальнік аддзела ідэалагічнай працы і па справах моладзі Барысаўскага райвыканкама Таццяна Чуйкова, намеснік старшыні Барысаўскага райвыканкама Ягор Мандрык, начальнік аддзела культуры Барысаўскага райвыканкама Наталля Скакун і інш. Сабе на памяць яны зрабілі лялькі-кувадкі і ўпрыгожанні-магніты.

Бібліятэкары таксама прапаноўвалі ўдзельнікам мерапрыемства пагуляць – хутка скласці пазлы  «Сімвалы маёй краіны» i «Беларусь. Гісторыя і сучаснасць».

У гэты дзень нашу пляцоўку суправаджала і адпаведная кніжная выстаўка з каментарыямі аб дзяржаўных сімвалах Рэспублікі Беларусь «Сімвалы маёй краіны».