Герб Рэспублікі Беларусь

Барысаўскі раённы выканаўчы камітэт

Герб Барысава
17.03.2026 14:05 (обновлено: 18.03.2026 14:10)

Старшыня Мінаблвыканкама Аляксей Кушнарэнка наведаў ТАА «ПАЖСНАБ»

Пры наведванні цэхаў кіраўнік прадпрыемства Алег Дзярабін падрабязна спыніўся на этапах вытворчасці, прадэманстраваў гатовыя мадэлі спецтэхнікі. На сустрэчы, у якой прыняў удзел старшыня райвыканкама Мікалай Карповіч, таксама абмяркоўваліся планы на бягучы год і перспектывы пашырэння мадэльнага рада. Таксама была магчымасць убачыць у відэафармаце, як выпрабоўваецца тэхніка, якая вырабляецца на Барысаўшчыне.

Дзейнасць прадпрыемства пачалася ў 2002 годзе з вытворчасці пажарных аўтацыстэрнаў на шасі расійскіх грузавікоў ЗІЛ і Урал. Праз два гады быў выпушчаны першы аварыйна-выратавальны аўтамабіль і першая аўтацыстэрна на шасі МАЗ. Сёння шасі МАЗ з’яўляюцца асноўнымі для вытворчай праграмы ТАА “ПАЖСНАБ”. Прадпрыемства таксама спецыялізуецца на вытворчасці вышыннай пажарнай аварыйна-выратавальнай тэхнікі.

Беларуская пажарная спецтэхніка эксплуатуюцца ў розныя краіны еўразійскага кантынента, СНД і краінах далёкага замежжа, у тым ліку пастаўляюцца ў Афрыку. Найважнейшым знешнім рынкам для прадпрыемства з’яўляецца Расійская Федэрацыя.

Беларуская пажарная спецтэхніка эксплуатуюцца ў розныя краіны еўразійскага кантынента, СНД і краінах далёкага замежжа, у тым ліку пастаўляюцца ў Афрыку. Найважнейшым знешнім рынкам для прадпрыемства з’яўляецца Расійская Федэрацыя.одских условиях.

Служба інфармацыі «Адзінства», фота Таццяны САКОВІЧ