Герб Рэспублікі Беларусь

Барысаўскі раённы выканаўчы камітэт

Герб Барысава
10.03.2026 12:02

«ЖЫВАЯ ПАМЯЦЬ»: нам гэтыя гады забыць нельга!

У рамках першага ў рэспубліцы міжведамаснага сацыякультурнага праекта “ЖЫВАЯ ПАМЯЦЬ”, ініцыяванага школьнай бібліятэкі “Чытай-Град” ДУА “Сярэдняя школа №24 г. Барысава” 7 сакавіка ў ДУК “Барысаўская цэнтральная раённая бібліятэка ім. І.Х. Каладзеева» прайшло яшчэ адно тэматычнае мерапрыемства, удзельнікамі якога сталі васьмікласнікі сярэдняй школы №24.

На пачатку сустрэчы загадчык школьнай бібліятэкі “Чытай-Град” Святлана Яўнішкене расказала пра мэты і задачы праекта, растлумачыла неабходнасць вывучэння краязнаўчага матэрыялу пра гады і герояў Вялікай Айчыннай вайны, асабліва ў часы нямецкай акупацыі Барысаўскага рэгіёну і ў вызваленні нашай малой радзімы ад захопнікаў.

З дапамогай інфарматыўнай прэзентацыі “Абеліскі памяць захоўваюць: воінскі мемарыял па вул. К. Заслонава” супрацоўнік цэнтральнай бібліятэкі Аляксандр Балябін звярнуў увагу школьнікаў на гісторыю стварэння мемарыяла, яго помнікі, устаноўленыя на брацкіх магілах байцоў і камандзіраў Чырвонай Арміі, якія загінулі пры вызваленні Барысава. Аляксандр Анатольевіч гаварыў таксама аб тым, як важна вывучаць біяграфіі камандзіраў і радавых, на магілах якіх устаноўлены мемарыяльныя пліты, бо дзякуючы гэтаму можна знайсці невядомую раней інфармацыю аб сваіх прадзедах-героях.

Затым бібліятэкар аддзела маркетынгу, сацыякультурнай дзейнасці і метадычнай работы, кіраўнік літаратурнага аб’яднання “Натхненне” Алена Брыцкая пазнаёміла хлопцаў з міжнародным калектыўным выданнем барысаўскіх і маскоўскіх аўтараў “Вайны дарог цяжкіх я не ведаў…”, якое прысвечана 80-годдзю Вялікай Перамогі. 9 траўня 2025 года. Удзельнік ЛІТА Людміла Валасевіч пачытала свае вершы з дадзенай кнігі, расказала, пра якія трагічныя падзеі вайны яны апавядаюць.

На заканчэнне сустрэчы навучэнцы пазнаёміліся з выставачнымі экспазіцыямі залы краязнаўства.