Герб Рэспублікі Беларусь

Барысаўскі раённы выканаўчы камітэт

Герб Барысава
10.03.2026 11:55

Лукашэнка прыняў з дакладам кіраўніка МЗС па выніках яго візітаў у краіны Афрыкі

9 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыняў з дакладам міністра замежных спраў Беларусі Максіма Рыжанкова па выніках яго візітаў у краіны Афрыкі – Тога і Гану. Размова ў цэлым ішла аб развіцці супрацоўніцтва з краінамі Афрыканскага кантынента, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

“Афрыка – гэта будучыня. Напэўна, ты гэта разумееш больш, чым хто-небудзь у нашай краіне. Таму вось апошняя твая камандзіроўка. І сцісла, мы аб гэтым яшчэ будзем гаварыць, што ўдалося нам дасягнуць у Афрыцы і якія напрамкі з якімі краінамі мы гатовы сёння развіваць. Але, самае галоўнае, трэба памятаць, што мы ж не імперыя, мы ж не амерыканцы, што мы ахопім увесь кантынент. Трэба мець апорныя кропкі, з якіх мы будзем працаваць у краінах, якія нас цікавяць. Гэта галоўнае”, – заявіў беларускі лідар.

“Я часта прыводжу Аман (у якасці прыкладу. – Заўвага БЕЛТА). З тэрыторыі Амана можна працаваць на ўсю Усходнюю Афрыку. Тым больш у іх сувязі там з былых часоў засталіся добрыя. Яны ўмеюць гандляваць, з імі трэба супрацоўнічаць, інвесціраваць яны будуць. Тым больш пры цяперашняй сітуацыі, калі гэты долар ужо нікому не патрэбны. Яны ж разумеюць, да чаго гэта вядзе. Укладваюцца значна, трацяць грошы”, – дадаў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт адзначыў, што Беларусь у цэлым вызначылася ўжо з ключавымі партнёрамі ў розных частках Афрыкі. Напрыклад, на поўначы гэта Егіпет і Алжыр. “Думаю, Лівія на ногі стане”, – адзначыў кіраўнік дзяржавы.

На ўсходзе, як ужо адзначалася, ёсць магчымасць працаваць з шэрагам краін з дапамогай Амана.

На поўдні Афрыкі Беларусь пачала нядрэнна супрацоўнічаць з Зімбабвэ, ёсць магчымасць падключэння да гэтага працэсу Мазамбіка.-0-