Герб Рэспублікі Беларусь

Барысаўскі раённы выканаўчы камітэт

Герб Барысава
15.01.2026 14:19

Новыя кіраўнік рэгіёна, міністр, кіраўнікі выканкамаў і рэктары. Падрабязнасці кадравага дня ў Прэзідэнта

15 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 15 студзеня разгледзеў кадравыя пытанні, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Прэзідэнт назначыў:

Рагожніка Аляксандра Мікалаевіча – старшынёй Віцебскага аблвыканкама;

Лабовіча Андрэя Валянцінавіча – міністрам працы і сацыяльнай абароны;

Харлап Таццяну Віктараўну – кіраўніком дзяржаўнай установы “Адміністрацыя Кітайска-Беларускага індустрыяльнага парка “Вялікі камень”;

Біленка Алу Валер’еўну – намеснікам старшыні Нацыянальнага статыстычнага камітэта.

Кіраўнік дзяржавы таксама даў згоду на назначэнне:

Клішо Ігара Лявонцьевіча – намеснікам старшыні Магілёўскага аблвыканкама (пытанні будаўніцтва і ЖКГ);

Асмалоўскай Наталлі Мікалаеўны – старшынёй Касцюковіцкага райвыканкама;

Патапенкі Максіма Валянцінавіча – старшынёй Слаўгарадскага райвыканкама;

Дарожкіна Сяргея Анатольевіча – старшынёй Чавускага райвыканкама;

Машарскага Кірыла Генадзьевіча – дырэктарам дзяржаўнай установы “Нацыянальнае агенцтва па турызме”;

Парфіевіча Андрэя Мікалаевіча – рэктарам установы адукацыі “Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт”;

Назаранка Ірыны Вячаславаўны – рэктарам установы адукацыі “Гомельскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт”;

Кулака Віталя Уладзіміравіча – першым намеснікам міністра сельскай гаспадаркі і харчавання;

Дарафейчыка Ігара Аляксандравіча – намеснікам міністра сельскай гаспадаркі і харчавання;

Кавалёва Аляксандра Валянцінавіча – генеральным консулам Рэспублікі Беларусь у г.Уфа (Расійская Федэрацыя).-0-