Народны камерны хор “Праабражэнне” Барысаўскай дзіцячай музычнай школы мастацтваў (кіраўнік іерэй Сергій Пракопчык) прыняў удзел у трэцім епархіяльным фестывалі праваслаўных песнапенняў “Святло Хрыстовага Раства”, які адбыўся 11 студзеня 2026 года ў Цэнтры культуры і вольнага часу Лошніца. Мэта фестывалю – адраджэнне праваслаўных духоўных песнапенняў, духоўна-маральнае выхаванне, пашырэнне і ўмацаванне творчых сувязей.
