Герб Рэспублікі Беларусь

Барысаўскі раённы выканаўчы камітэт

Герб Барысава
18.07.2025 16:06 (обновлено: 21.07.2025 16:09)

Пра што ішла размова на сустрэчах у працоўных калектывах Барысаўшчыны ў рамках адзінага дня інфармавання?

Сустрэчы кіраўніцтва раёна з працоўнымі калектывамі Барысаўскага раёна праходзяць рэгулярна. У рамках адзінага дня інфармавання кіраўніцтва райвыканкама пабывала на розных прадпрыемствах і ўстановах раёна. Старшыня райвыканкама Мікалай Карповіч наведаў ААТ «Барысаўдрэў».

У ліку разгледжаных пытанняў – развіццё суверэннай Беларусі ад аднаўлення народнай гаспадаркі да інавацыйных праектаў будучыні; медыка-сацыяльныя наступствы п’янства і алкагалізму і меры па іх папярэджанні і пераадоленні ў Мінскай вобласці, а таксама прафілактыка ўчынення карупцыйных злачынстваў.

Па традыцыі ішла размова і аб развіцці Барысаўскага раёна. Выступоўцы таксама адказалі на пытанні працоўных.