Герб Рэспублікі Беларусь

Барысаўскі раённы выканаўчы камітэт

Герб Барысава
08.07.2025 08:34 (обновлено: 14.07.2025 08:35)

Музыкі ў Дзень незалежнасці: святкуем разам

Нягледзячы на ўяўнае зацішша летніх канікулаў, настаўнікі Барысаўскай дзіцячай музычнай школы мастацтваў не пакідаюць творчых пошукаў і рэалізуюць розныя праекты. Народны камерны хор «Праабражэнне» настаўнікаў школы і парафіі Храма Нараджэння Хрыстова прыняў актыўны ўдзел у рэспубліканскай патрыятычнай акцыі «Праспяваем гімн разам». У садружнасці з лепшымі творчымі калектывамі Мінскай вобласці 3 ліпеня хор выконваў дзяржаўны гімн на Кургане славы. А іншы калектыў музыкаў школы – эстрадны аркестр “Джайв” – у рамках святочнай праграмы даў сольны канцэрт на Цэнтральнай плошчы Барысава.