Падведзены вынікі конкурсу “Малады лідэр Міншчыны – 2025”. У сферы культуры пераможцам стала Таццяна Вітальеўна Піотух – настаўнік па класе фартэпіяна ДУА «Барысаўская дзіцячая музычная школа мастацтваў». Паспяховы праект Таццяны Вітальеўны – эстрадны аркестр “Джайв” настаўнікаў школы. Таленавіты музыка Т.В.Піотух не толькі кіруе гэтым выдатным творчым калектывам, але піша для яго арыгінальныя сачыненні, робіць выдатныя аранжыроўкі папулярных твораў. Выступленне аркестра становіцца яркім упрыгожаннем любога мерапрыемства і канцэрта. Ад душы віншуем Таццяну Вітальеўну, жадаем ёй новых і новых поспехаў!


