Сёння ў парку культуры і адпачынку ім. М. Горкага барысаўчане прынялі ўдзел у добраўпарадкаванні тэрыторыі.

— У рамках ініцыятывы УП “Жыллё” была арганізавана ўборка гарадскога парку. Супрацоўнікі УП “Жыллё” сумесна з прафсаюзнымі арганізацыямі, прадпрыемствамі горада, упраўленнем па адукацыі, грамадскімі партыямі і іншымі неабыякавымі жыхарамі горада. Адгукнуліся многія. Шчырая падзяка ім за дапамогу ў навядзенні парадку! Бо парк — гэта твар горада, месца для адпачынку і гульняў дзяцей, — адзначыў намеснік дырэктара па ідэалагічнай працы УП «Жыллё» Максім Кацапаў.
Барысаўчане прыбіралі апалае лісце, бялілі дрэвы, падмяталі тратуарныя дарожкі і шматлікае іншае.

— Я і мае калегі з радасцю адгукнуліся на прапанову УП «Жыллё» дапамагчы навесці парадак у гарадскім парку. Рады ўнесці свой уклад у добраўпарадкаванне роднага раёна, — распавёў інжынер-тэхнолаг бюро тэхналогіі і якасці зборкі цэха зборкі СЗАТ «БЕЛДЖЫ» Арсень Галіцкі. — Чыста не там, дзе прыбіраюць, а там, дзе не смецяць.

Старшыня раённай прафсаюзнай арганізацыі работнікаў адукацыі і навукі Наталля Грынь адзначыла:
— Сёння мы зменьваем барысаўскі парк, робячы яго яшчэ прыгажэй і чысцей для радасці нашых дзяцей і ўсіх гараджан. Наша праца накіравана на стварэнне ўтульнага і цудоўнага раёна для ўсіх нас.


Служба інфармацыі “А”, фота Дзіяны Клюевай і ўдзельнікаў мерапрыемства