Будаўніцтва новага хірургічнага корпуса Мінскай абласной клінічнай бальніцы на кантролі губернатара цэнтральнага рэгіёну Аляксея Кушнарэка. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Мінаблвыканкама.
Сёння Аляксей Кушнарэнка наведаў з працоўным візітам будаўнічую пляцоўку новага хірургічнага корпуса МАКБ.

Новы корпус стане найбуйнейшым медыцынскім аб’ектам рэгіёну: яго плошча складзе больш за 60 тысяч квадратных метраў. Васьміпавярховы будынак разлічаны на 380 ложкаў. У палаты плануюць размяшчаць па 2-3 пацыенты. Рэалізацыя праекта дасць магчымасць засяродзіць усю высокакваліфікаваную хірургічную дапамогу жыхарам Міншчыны ў адным месцы.
Адзначым, што ў МАКБ штодня праводзіцца больш за 50 аперацый, а ў год – звыш 18 тысяч.