Герб Рэспублікі Беларусь

Барысаўскі раённы выканаўчы камітэт

Герб Барысава
25.04.2025 09:26

Спецыяльнае комплекснае мерапрыемства “Правапарадак” правялі ў Барысаве

З мэтай прафілактыкі правапарушэнняў супраць жыцця і здароўя грамадзян, якія асабліва ўчыняюцца ў стане алкагольнага ап’янення і ў сферы сямейна-бытавых адносін, прыцягнення ўвагі шырокіх слаёў насельніцтва да праблем насілля, растлумачэння грамадзянам неабходнасці садзейнічання дзяржаўным органам у вырашэнні задач па мінімізацыі наступстваў правапарушэнняў, якія здзяйсняліся на гэтай глебе. комплекснае мерапрыемства “Правапарадак”.

У час прафілактычных мерапрыемстваў выяўлена і спынена 272 адміністрацыйныя правапарушэнні. За распіццё спіртных напіткаў у грамадскіх месцах і знаходжанне ў стане алкагольнага ап’янення да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты 71 чалавек.

Па фактах дробнага хуліганства да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты 3 чалавекі. Згодна з артыкулам 19.1 КаАП Рэспублікі Беларусь (Дробнае хуліганства), пакаранне для дэбашыраў – штраф ад дзвюх да трыццаці базавых велічынь, або грамадскія працы, або адміністрацыйны арышт.

Супрацоўнікі міліцыі праверылі 27 кватэр з рэпутацыяй “прытон”, а таксама адрасы магчымых месцаў збору асоб, якія вядуць асацыяльны лад жыцця. Абследавалі падвалы і гарышчы, закінутых будынкаў, кватэры, якія здаюцца ў паднайм, а таксама іншыя месцы магчымай канцэнтрацыі асоб, якія маюць дачыненне да ўчынення злачынстваў.

Праверана 253 асобы, якія стаяць на ўліку ў крымінальна-выканаўчай інспекцыі.

Былі адпрацаваны забаўляльныя і піцейныя ўстановы з начным рэжымам працы, а таксама прылеглыя да іх тэрыторыі. Звярталася ўвага на знаходжанне непаўналетніх у вячэрні і начны час на вуліцы без суправаджэння дарослых.

Асаблівую ўвагу ўдзялілі забеспячэнню дарожнай бяспекі: павялічана шчыльнасць нарадаў ДАІ, выстаўлены пасты і мабільныя групы на выездзе і ўездзе для спынення вывазу (увозу) таварна-матэрыяльных каштоўнасцей без суправаджальных дакументаў, вадкасці з утрыманнем спірту. Супрацоўнікі аддзела ДАІ зафіксавалі 181 парушэнне ПДР.

  • Аналіз вынікаў службовай дзейнасці паказаў, што праведзены на тэрыторыі Барысаўскага рэгіёну спецыяльны комплекс мерапрыемстваў меў свой станоўчы эфект, – адзначыў начальнік ААПП Барысаўскага РУУС падпалкоўнік міліцыі Віталь Гваздовіч. – Своечасова праведзены шэраг прафілактычных мерапрыемстваў па папярэджанні і спыненні адміністрацыйных правапарушэнняў і злачынстваў.