Герб Рэспублікі Беларусь

Барысаўскі раённы выканаўчы камітэт

Герб Барысава
17.03.2025 15:41

У Рэспубліканскім Палацы Культуры Прафсаюзаў адбыўся XI Міжнародны Конкурс-Фестываль “Скрыжаваннi. Miнск

15-16 сакавіка ў Рэспубліканскім Палацы Культуры Прафсаюзаў адбыўся XI Міжнародны Конкурс-Фестываль “Скрыжаваннi. Miнск”, у якім бралі ўдзел лепшыя прадстаўнікі розных творчых намінацый. Арганізатарамі Фестывалю былі грамадскае аб’яднанне “Фестывальны цэнтр”, Міжнародны фестывальны праект “Хваля Ідэй” і Еўрапейская асацыяцыя фестываляў (EAFF).

Прыемна адзначыць, што ў такім значным конкурсе прыняла ўдзел і дзіцячая група народнай студыі іканапісу (кіраўнік А.У. Цвяткова) ДУ “Палац культуры імя М. Горкага”. Два дыпломы I ступені ўручаны Супрановічу Уладзіславу за конкурсныя работы «Хрыстос нарадзіўся» і «Чарапашкіна царства», дыпломы I ступені ўручаны Ваўчаніну Глебу за конкурсную працу «Анёл-ахоўнік» і Ваўчанінай Ксеніі за конкурсную працу «Белыя совушки», дыплом II ступені ўручаны Лапцевай Варвара.