СЗАТ «БЕЛДЖЫ» прадставіла новы седан бізнес-класа Geely Preface. Пра гэта піша БЕЛТА.
Аўтамабіль прапануецца ў дзвюх камплектацыях: Luxury па цане Br97,8 тыс. і Flagship – за Br101,7 тыс. Асаблівасцю пярэдняй часткі аўтамабіля з’яўляецца рашотка радыятара і стыльныя святлодыёдныя фары, якія забяспечваюць выдатнае асвятленне і надаюць аўтамабілю унікальны знешні выгляд.
Генеральны дырэктар «БЕЛДЖЫ» Генадзь Свідзерскі падкрэсліў, што гэты аўтамабіль – абноўленая мадэль.
– Мы заўсёды робім выбар на карысць тых машын, якія можам прадаваць і ў Рэспубліцы Беларусь, і ў Расійскай Федэрацыі. І паколькі гэта седан прэміум-класа з абноўленай электронікай, лічым, што яна вартая таго, каб праз нейкі час мы яе ўбачылі на канвееры нашага завода як сегмент прэміум-класа. Для нас гэтая мадэль – старт і ўваходжанне ў прэміяльны сегмент ад седанаў, – распавёў ён.
Інтэр’ер Geely Preface спраектаваны з улікам запатрабаванняў кіроўцы і пасажыраў. Аўтамабіль разлічаны на 5 месцаў. Кіроўчае крэсла абсталяванае мноствам рэгуляванняў, што дазваляе знайсці аптымальнае становішча для любой паездкі. Таксама прысутнічаюць клімат-кантроль і мультымедыйная сістэма з вялікім сэнсарным экранам. Пад капотам у Geely Preface усталяваны сучасны і эканамічны рухавік, які дэманструе выдатную дынаміку і расходуе ўсяго 7,2 літра на 100 км. У спалучэнні з аўтаматычнай каробкай перадач аўтамабіль забяспечыць плыўны і камфортны ход як у горадзе, так і на далёкіх дыстанцыях.
Першая партыя са 165 аўтамабіляў ужо сабрана, а сёлета плануецца выпусціць каля 1 тыс. аўтамабіляў. Машыны ўжо можна набыць у салонах афіцыйных дылераў.
Перад прэзентацыяй адбылася дылерская канферэнцыя, на якой кіраўніцтва прадпрыемства і дылеры абмеркавалі планы развіцця на 2025 год. Пасля гэтага Генадзь Свідзерскі ўзнагародзіў лепшых дылераў 2024 года і падзякаваў ім за работу, пажадаўшы далейшага поспеху ў павышэнні пазнавальнасці брэнда.