Герб Рэспублікі Беларусь

Барысаўскі раённы выканаўчы камітэт

Герб Барысава
09.01.2025 15:24 (обновлено: 24.04.2025 15:26)

Больш як Br90 тыс. накіравана са спецфонду Прэзідэнта Беларусі на падтрымку таленавітай моладзі

8 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Больш як Br90 тыс. накіравана са спецыяльнага фонду Прэзідэнта Беларусі па падтрымцы таленавітай моладзі на выплату 23 спецыяльных прэмій і 2 гранд-прэмій. Адпаведнае рашэнне савета спецфонду зацверджана распараджэннем, якое падпісаў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Заахвочваннямі фонду адзначаны калектыў “Лабараторыя эстраднага танца БДУКМ” і 24 прадстаўнікі таленавітай моладзі – пераможцы міжнародных і рэспубліканскіх конкурсаў і фестываляў у галіне музычнага, харэаграфічнага і іншых відаў мастацтваў.

Распараджэнне з’яўляецца сведчаннем увагі дзяржавы да стварэння ўмоў для развіцця і навучання таленавітай моладзі, стымулявання яе творчай актыўнасці і прафесійнага росту.